"Мой родны кут, як ты мне мілы..."
02.11.202202.11.2022. у дзяржаўнай установе адукацыі "Гімназія г.Фаніпаля" адбыўся флэшмоб у межах святкавання 140-годдзя з дня нараджэння вялікага беларускага паэта, празаіка і выдатнага публіцыста Якуба Коласа. Ужо не адно пакаленне з любоўю, павагай і захапленнем цытуе родныя ўсім беларусам радкі "Мой родны кут, як ты мне мілы...". Мы шчыра віншуем усіх нас з гэтым цудоўным святам і зычым усім любіць і шанаваць родную мову так, як гэта рабіў у сваёй плённай творчасці Канстанцін Міцкевіч