Раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Трансляцыя эфектыўнай педагагічнай практыкі настаўніка беларускай мовы і літаратуры”.

04.03.2024
04 сакавіка 2024 года на базе ДУА “Гімназія г. Фаніпаля” адбылося пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Трансляцыя эфектыўнай педагагічнай практыкі настаўніка беларускай мовы і літаратуры”. На пасяджэнні прысутнічалі метадыст Мойса Т.І., намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце гімназіі Канаплянік А.Ю. Перад калегамі выступілі настаўнікі гімназіі Кушкіна І.А., Кілбас Я.І., Старнакова К.В.

 

Кілбас Я.І. правяла майстар-клас “Падрыхтоўка вучняў да алімпіяд”, Старнакова К.В. пазнаеміла са спосабамі выкарыстання QR-кодаў, тэставых заданняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Кушкіна І.А. расказала пра актыўныя прыёмы навучання на ўроках беларускайй мовы і літаратуры і пазакласных мерапрыемствах (з вопыту работы). Лакісавай А.І. было падрыхтавана выступленне вучняў 10-ых класаў з пастаноўкай урыўка з паэмы А.Вольскага “Паланянка”.

Пасяджэнне прайшло ў спакойнай і добразычлівай атмасферы.