Тыдзень роднай мовы

24.09.2022
З 19 па 24 верасня ў ДУА «Гімназія г. Фаніпаля» прайшоў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

Напярэдадні правядзення Тыдня была праведзена грунтоўная папярэдняя падрыхтоўка, адбор матэрыялу для выкарыстання ў рамках Тыдня роднай мовы, падрыхтоўка сцэнарыяў, нагляднага матэрыялу, прэзентацый, раздатачнага матэрыялу.

Трэба адзначыць, што для правядзення Тыдня роднай мовы была распрацавана праграма правядзення мерапрыемстваў, такія як: эстафета “Вяселыя загадкі”, гульня-конкурс “Пагуляем у роднае слова”, квэст-гульня “Беларуская скарбонка”, “Падарожжа ў казку”, творчая акцыя “ Чытаем Максіма Танка разам” і інш.

Пры выкананні асобных заданняў вучні праявілі кемлівасць і знаходлівасць.

Добразычлівая атмасфера, цікавыя заданні, наглядныя матэрыялы спрыялі прадуктыўнай працы вучняў.

У канцы свята пераможцам разнастыйных мерапрыемстваў былі ўручаны граматы.